ПIВА З АДМЕТНЫМ
ХАРАКТАРАМ
Karol Jan — новая прэміяльная лінейка піва, зваранага па традыцыйных еўрапейскіх рэцэптах з выкарыстаннем асаблівых гатункаў хмелю. Натхненне гісторыяй жыцця і дзейнасці Ка́раля Яна Чапскага дапамагло нам стварыць асаблівае піва з адметным характарам.
BlondeDunkel
Karol Jan Blonde
Karol Jan Blonde — гэта светлае піва ў бельгійскім стылі, мяккае ды шчыльнае. Валодае прыгожым ясна-залацістым колерам. Цела высакашчыльнае ды круглявае.
Шчыльнасць14,0%
Алк. не менш за5,9%

Смак піва сухі і насычаны, з ноткамі вострых прыправаў. У смаку прысутнічае мяккая прыемная хмелевая горыч і інтэнсіўнае саладкаватае паслягусце. Пераважаюць пяшчотны соладавы і кветкава-фруктовы водары. Гатунак валодае павышанай пенастойкасцю: пена дробназярністая, шапка белага колеру, высокая ды шчыльная.

Вырабляецца з яснага соладу і некалькіх гатункаў нямецкага хмелю: горкага гатунку Magnum і араматнага Hallertau.

Karol Jan Dunkel
Karol Jan Dunkel — цёмнае традыцыйнае нямецкае піва з насычаным соладавым смакам, ледзь прыкметнай горыччу, сухім акруглым заканчэннем.
Шчыльнасць12,0%
Алк. не менш за4,5%

Валодае глыбокім ясна-каштанавым колерам з адлівам медзі. У поўным смаку гэтага піва прысутнічаюць водары падсмажанага хлеба з маслам, якія плаўна пераходзяць у ноткі карамелі ды завяршаюцца тонкім водарам інжыру. Цела піва лёгкае, пена прыемнага крэмавага адцення.

Вырабляецца з дадаваннем карамельнага соладу Ebenholz з самага сэрца Баварыі, які надае піву шыкоўны насычаны колер.

УНП 100128525, ООО "Пивзавод Оливария

Адметны на

100%

Раскажы сябрам